Zitate aus dem Buch «В тумане»

Человек не всё может. Бывают ситуации, когда он не может ровным счетом ничего.

– Мусіць, ноччу ўсе раны болей баляць.

("Мёртвым не баліць")

...был человеком крайних взглядов и твердых убеждений, людей он или принимал целиком, или так же целиком отвергал, не признавая никакого права на смягчающие обстоятельства...

Зброя была ў яго - чорны міліцэйскі наган з сямю патронамі ў барабане. Але нашто яму сем патронаў? Яму патрэбны ўсяго адзін. Каб падвесці апошні рахунак жыццю.

Начальніку многае дазваляецца. Бывае, простаму чалавеку няможна, а начальству не забаронена.

("Аблава")

Так, лютая была вайна. Смяртэльная бітва з найвялікшаю няпраўдай і несправядлівасцю, якія калі-небудзь нараджала зямля. Гэтая барацьба ўзяла ў чалавецтва безліч ахвяр і іхняй крывёю напісала ўрокі, якія немагчыма забыць. Найпершы з іх, мусіць, заключаецца ў тым, што воля і мір – занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмільярднай сям’і. Занядбанне гэтым урокам каштавала б зямной катастрофы.

Вайна перад усім светам пацвердзіла нашу магутнасць і многім раскрыла вочы на нашыя хібы. У сорак пятым мы не толькі здабылі перамогу. За чатыры гады вайны мы, як ніколі, згуртаваліся ў адно цэлае і ўбачылі, на што з немагчымага мы здольныя. Дух свабодалюбства і непадлегласці злу здабыў сабе ў той барацьбе магутныя крылы. Я веру, яны не апусцяцца.

("Мёртвым не баліць")

Усё, аказваецца, можна перажыць, калі ў цябе ёсць сябар, з якім многае дзеліцца напалам. Тады ўсе турботы і скруха меншаюць роўна ўдвая, а радасць – дзіўная справа! – удвая павялічваецца. I які б ён ні быў, твой сябар, калі ў цябе няма лепшага, ён робіцца другою часткай цябе самога, і ты ўжо не можаш уявіць сябе асобна ад яго.

("Мёртвым не баліць")

– Давай! За тых, хто хоча, а не можа.

– Ну што вы!.. Я не п’ю.

Ён, увачавідкі хмялеючы, гатовы абурыцца:

– Як гэта не п’еш? Тады ты не франтавік. Ты – чыгуначнік.

("Мёртвым не баліць")

Мне патрэбен Вечны агонь. Навошта – не ведаю сам. Хіба каб наблізіцца. У кожным агні ёсць невытлумачальная зваблівасць. Магчыма, гэта інстынкт, выпрацаваны ў глыбінях стагоддзяў. У старажытных агонь быў сродкам жыцця, ачышчэння і ахвярнасці. Цяпер ён сімвал іншага сэнсу. Мне хочацца толькі зірнуць на яго і тым далучыцца да памяці мёртвых.

("Мёртвым не баліць")

Гэта страшная, часам невытлумачальная з’ява – фашызм. Але мне здаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець – неабавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. 3 аднаго боку, мараль: мэта – усё, сродкі – нішто. 3 другога: мая хата – з краю. Палітыка – не наша справа. За ўсіх думае фюрэр. Мы – маленькія людзі. I ў дадатак – самая раз’юшаная прапаганда, здольная чорнае выдаць за белае.

("Мёртвым не баліць").

€0,93
Altersbeschränkung:
12+
Veröffentlichungsdatum auf Litres:
12 September 2009
Schreibdatum:
1988
Umfang:
130 S. 1 Illustration
ISBN:
978-5-4467-0098-1
Rechteinhaber:
ФТМ
Download-Format:
Text
Durchschnittsbewertung 4,9 basierend auf 14 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,9 basierend auf 13 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,7 basierend auf 45 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,4 basierend auf 8 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,9 basierend auf 13 Bewertungen
Text, audioformat verfügbar
Durchschnittsbewertung 4,7 basierend auf 29 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,5 basierend auf 15 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,8 basierend auf 19 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,7 basierend auf 17 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,6 basierend auf 16 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 0 basierend auf 0 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 0 basierend auf 0 Bewertungen
Audio
Durchschnittsbewertung 4,8 basierend auf 72 Bewertungen
Audio
Durchschnittsbewertung 4,4 basierend auf 40 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 5 basierend auf 7 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 4,7 basierend auf 31 Bewertungen
Text, audioformat verfügbar
Durchschnittsbewertung 4,5 basierend auf 80 Bewertungen
Text
Durchschnittsbewertung 5 basierend auf 6 Bewertungen
Audio
Durchschnittsbewertung 4,8 basierend auf 111 Bewertungen