Kostenlos

Слоў моб

Text
0
Kritiken
Als gelesen kennzeichnen
Schriftart:Kleiner AaGrößer Aa

А тую, трэцюю яна шпурнула ў Стыкс,

каб вярнуцца.

Fragile!

Я толькі-толькі прачнуўся. Сяджу на мокрай падлозе і плачу, ім смешна, вядома ж, ім смешна, ёсць падстава павесяліцца, вочы чытаюць па дыяганалі, выхопліваючы зубчастыя словазлучэнні, застаецца важнае, непрачытанае, яно ўжо не маецца на ўвазе, яно не пададзена, хоць менавіта яно было мэтай паслання. Зубчастыя падаюць на дно скарбонкі, скарбонка ўсцешана рохкае, – шторазу яна ўсцешана рохкае, я баюся гэтага гуку, але ўжо пачынаю яго любіць, бо гэта адзіны гук у пустаце вакол мяне; я не давяраю гукам, якія магу выдаць сам, не тое, каб яны надакучылі, не тое, каб яны былі малазмястоўныя, проста так атрымліваецца, а ім смешна і вочы вывучаюць ужо іншае – тым самым почыркам, таму таксама – па дыяганалі. Запоўніць пазы. Падабраць арнамент прымітыўнай галаваломкі, а потым – яшчэ раз – у бяздонную ўжо скарбонку. Паварочваюся і гляджу ў гэтыя вочы. Так, яны добрыя, як бываюць добрымі вочы бабулек, якія глядзяць на гурбу дзетак, што лётае па двары. Так, яны светлыя, як дзень з акенца камеры смяротнікаў. Я гляджу ў іх нявыказаным, непрачытаным, я гляджу ў іх усімі непражытымі яшчэ днямі і начамі, я гляджу, баючыся міргнуць, баючыся хоць крышачку адвесці ад іх позірк, а ім там зноўку смешна, яшчэ не зразумеўшы прычыны смеху, я маю спадзеў, што гэтым разам абміне, але вось мяне нагналі, вось мяне пазначылі і зараз можна міргаць колькі ўлезе і нават шчыльна заплюшчыць і дачакацца рохкання бяздоннай скарбонкі.

Сяджу на мокрай падлозе і плачу, ніхто не смяецца, яны збянтэжана схіліліся нада мною – што ж ты, маўляў, давай, ну, мы верым, ня бойся нашага смеху, хай ён злуе цябе, хай заахвочвае да дзей, і зноўку смяюцца, я не злуюся, смех, вядома-зразумела, смех і смех, вось і я пасмяюся за кампанію. І не плачу і зусім не баюся. І ўстаю – да сценкі тры крокі, зрабіўшы гэтыя крокі, я разумею, што нікуды не падзенуся адсюль, пакуль што ў мяне не атрымаецца пазбегнуць скарбонкі. Не да смеху. Адно тры крокі ад сценкі да сценкі. А можа, мне зноўку варта паверыць у свае словы, можа быць, словы і гукі, напоўненыя маёй воляй, зробяць немажлівае? Яны паразбрыдаліся далёка, але памятаюць мяне, кіс-кіс-кіс ці там цып-цып-цып, да мяне, мілыя, забытыя, помніце мяне, бо помніце ж; паўстаюць, не наважваючыся спачатку падысці бліжэй, нясмела поркаюцца па абводзе, нерашуча віхляючы хвастом, але я ўсміхаюся і працягваю пяшчотныя далоні, я выварачваюся навыварат і яны падыходзяць бліжэй, залазяць на калені, труцца аб ногі калматымі пікамі, пазналі гаспадара, зараз ужо сапраўды і вуркочуць і просяць пачухаць пузік, але я, адчуваючы сябе здраднікам, вінавата завабліваю іх у свой лёс – неўпрыкмет, цішком-нішком, – сплятаю з раздабрэлых вуркоцікаў сваё пасланне, спяшаючыся, пакуль яны нічога не заўважылі, шыю белымі ніткамі. І калі хвастатая, макраносая, мягкалапая, цеплапузая структура здаецца завершанай, я наважваюся дзейнічаць і падцінаю – крукі ўядаюцца глыбока, імгненна забіваючы, увасабляючы, выцягваючы заспетых знянацку ў патрэбнай мне паслядоўнасці. І гатовае вымаўляецца мною ў цішыні пакою. І, прамоўленае, тутсама рассыпаецца па падлозе і гулкі смех на адно толькі iмгненне апярэджвае шчаснае рохканне.

Сяджу на мокрай падлозе і плачу. Ім смешна, але яны ўжо не тут. Тут толькі я. Толькі я. І таму скарбонка, якая з’явілася дзесьці ў самым пачатку і цяпер, у рамках happy-end’у мусіць быць разбітая, разбітай быць не можа. Я ведаю, будзе яшчэ шмат разоў паўтарацца ўсё гэта, у дакладнасці да найменшых дэталяў, да неразбітай скарбонкі, да неспраўджанага happy-end’у. Яшчэ каторы час я шнараю па безуважным сценках і неўзабаве засынаю, ведаючы, што здарыцца, калі я прачнуся.

тры маці

(З альбому Icarus Messerschmitt, 2017)

першая маці ўчора казала што будзе вайна

сёння прыйшла матуля другая, казала: вайна – гэта я

заўтра прыйдзе твая трэцця матуля —

радзіма твая

будзем кахаць цябе

будзем

дзяліць цябе, сынку

тры маці трымаці

тры маці будуць

трымаць мяне

менск непераменск

(З альбому Icarus Messerschmitt, 2017)

А мяне знайшлі не ў капусце

А мяне прынёс чорны бусел

І пакінуў на цёмных праспектах

І пакінуў на чыстых праспектах

менск непераменск

а мяне згубілі не ў лесе

а мяне згубілі ў сэрцы

і пакінулі танчыць ды біцца

і шкада, што няма з кім напіцца

менск непераменск

я блукаю па цёмных праспектах

я тану ў асфальтавых рэках

я танцую на радасных пляцах

я танцую на жудасных пляцах

менск непераменск

Тастамент

Надзеньце на мяне мой нацыянальны строй

Размалюйце жывот мой фламастарамі

Устаўце паміж пальцаў таропкія свечкі,

Пакладзіце на векі мае стосы пацалункаў,

А рот расцягніце ва ўсмешцы.

чалавекі

(З альбому “Себякин грядёт”, 2019)

я помню, калі мы яшчэ былі рыбінамі і

па-над акіянам высіліся шэсцьсот каляровых вясёлак

мы заўжды плавалі разам

я помню, калі мы яшчэ былі андатрамі

пад багнамі горада квітнелі фосфарныя

мы заўжды засяляліся разам

я помню, абтрапаныя археаптэрыксы

мерзлі на каляднай яліне

мы заўжды гадаваліся разам

я ведаю, заўтра мы станем чалавекамі

толькі вось бяда-гора

мы даўно ўжо вы

мы ўжо даўно чалавекі

я помню, когда мы ещё были рыбами и

над океаном высились шестисот цветные радуги

мы всегда плавали вместе

я помню, когда мы ещё были ондатрами

под болотами города процветали фосфорные

мы всегда заселялись вместе

я помню, облезлые археоптериксы

дрожали на новогодней ёлке

мы всегда росли вместе

я знаю, завтра мы станем человеками

только вот же досада какая

мы давно уже вы

мы уже давно человеки

I remember when we were still fish and

six hundred-coloured rainbows towered over the ocean

we always swam together

I remember when we still were muskrats,

phosphorus, we flourished under the swamps of the city

we always checked in together

I remember shabby archeopteryx

trembled on the new year tree

we always grew up together

I know tomorrow we will become humans

only what a shame

we have long been you

we have been humans for a long time

Tôi nhớ khi ta còn là cá và

khi cầu vồng sáu trăm sắc sừng sững trên đại dương

Ta luôn bơi cùng nhau

Tôi nhớ khi ta vẫn còn là chuột xạ

khi phốt pho bập bùng dưới đầm lầy thành phố

Ta luôn sống cùng nhau

Tôi nhớ những mảnh ghép cổ tồi tàn

run rẩy trên cây năm mới

Ta luôn lớn lên cùng nhau

Tôi biết ngày mai ta sẽ là con người

chỉ có một vấn đề thôi

chúng tôi từ lâu đã là bạn

Ta đã là người từ lâu rồi

Рожь

(З вершаў Дзіны Мележ)

Дозор закончен,

Мясом заросли глаза.

И в потрохах эпохи зАжил

Ржавый нож.

И высидел Кощей яйцо.

А там, где колосилась я,

Теперь живет немая рожь.

И волнами по ней

Недели, люди.

И лисами по ней

Внимательные правды.

И васильками в ней

Любови.

Не тронув неба,

Не переглянувшись

С солнцем

Жила немая рожь

Живет немая рожь

Жила немая рожь

Живет немая рожь

Там, где когда-то

Колосилась я.

+ + +

Credits

Кніга “Слоў моб” была напісаная на працягу некалькіх гадоў, у яе ўвайшлі тэксты Дзяніса Трусава на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай і мовах, у тым ліку вершы, якія друкаваліся ў кнізе ад імені Дзіны Мележ, лірычнага альтэр-эга аўтара (Дина Мележ. В вечный нешмяк. Гродно, 2008). Беларускія тэксты ў кнізе – аўтарызаваны пераклад з рускай мовы Паўла Касцюкевіча і Марыі Мартысевіч, апроч тэкстаў: “Ніколі”, “Хутка канікулы”, “29.Х.37”, “Па траекторыі пчалы”, “Тры маці”, “Менск Непераменск”, “Тастамент”, створаных Дзянісам Трусавым па-беларуску.

Альбом “Slow-mob” запісаны на працягу чатырох гадоў, у яго таксама ўвайшлі кампазіцыі з ужо вядомых альбомаў гурта “Autonomicon”лідарам якога ёсць Дзяніс Трусаў. Аўтар кнігі дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у запісах, а менавіта: Таццяне Салаўёвай (вакал), Іллю Пячыніну (аранжыроўка, гітара, драм-машына, варганы), Робэрту Джылспаю, Андрэю Куцко (гітара), Джоэль Колінз (укулеле), Вользе Двурэчанскай, Лінь Сан (меладэкламацыя), Жэні Герасімчук, Пятру Бярдоўскаму (саўнд-дызайн), Там Ці Фам (саўнд-дызайн, в’етнамская скрыпка, вакал).

Паслухаць альбом цалкам можна тут:




Weitere Bücher von diesem Autor